Отзыв Галины Пупач о проекте Худей в Солнечном

ОТЗЫВ ГАЛИНЫ ПУПАЧ
Сем казачных дзен у Сонечным
Не думала і не гадала, што траплю ў санаторый «Сонечны», ды яшчэ на такі ўнікальны праект, які дасць магчымасць не толькі пазбавіцца некалькіх кілаграмаў лішняй вагі, але дазволіць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, атрымаць медыцынскія дзіва-працэдуры, выдатныя спартыўныя нагрузкі… Праект, які прымусіць па-іншаму паглядзець на сябе і сваё жыцця, каб у далейшым быць здаровай, адчуваць сябе шчаслівай.
Сем дзён у «Сонечным» праляцелі, як адно імгненне. Яны падаліся чароўнай казкай, у якой быў шыкоўны палац для пражывання, смачныя, прыгожа аформленыя, а самае галоўнае, карысныя для арганізма стравы. У гэтай казцы было і чарадзейства: яе галоўныя героі здзейснілі мару – скінулі вагу. Канечне, усё гэта не абыйшлося без дапамогі добрых людзей, каласальнай працы над сабою.
Акрамя ўсяго, быў у гэтай казцы Іван, які добра разумее, што ў жыцці, перад тым, каб усё было добра, некаторы час можа быць складана, які не баіцца цяжкасцей і верыць у свае сілы. Ініцыіруючы праект, а потым стаўшы і яго ўдзельнікам, Іван праявіў не толькі смеласць, але і шчырую гасціннасць, жыццёвую мудрасць, высакародства… А яшчэ ён апантаны вялікім жаданнем зрабіць усё, што ў яго сілах, каб яго невялічкая дзяржава мацнела, была непарушнай і фінансава незалежнай.
Кажуць, што казкі, асабліва добрыя, заўсёды кароткія. Можа яно і так, толькі не ў нашым выпадку. Чароўная гісторыя, распачатая ў «Сонечным» працягваецца. Галоўныя героі харчуюцца, можа не заўсёды, ды толькі здаровымі стравамі, не дазваляюць сабе пасля дзевятнаццаці гадзін «браскаць халадзільнікам», ходзяць у трэнажорную і спартыўную залы, ды яшчэ з кійкамі для скандынаўскай хадзьбы… і час ад часу становяцца на вагу. Адным словам, казка працягваецца…
…За некалькі тыдняў да праекта дзеці спыталі ў мяне: «Які падарунак табе паднесці ў чарговы дзень нараджэння?» Зараз з цеплынёю і удзячнасцю кажу: « Вы, родныя, мне яго ўжо зрабілі. Гэта сем казачных дзён у «Сонечным».